Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 33 из 40

Калi ён падцягнуўся на абедзвюх руках i вызвалiў ступню са шчылiны, у яго мiльганула думка, што адступлення ўжо няма; скала адразу нiбы адапхнула яго, ён вiсеў, i наскi туфляў адсунулiся ад скалы сантыметраў на трыццаць. Вышэй, наверх! Штосьцi мiльганула ў яго над галавою. Трэшчына? Але да яе трэба было дацягнуцца. Яшчэ трохi? Праз iмгненне ён страцiў здольнасць разважаць; трэба было адпусцiць левую руку, завiснуць на кончыках чатырох пальцаў правай i дацягнуцца левай да трэшчыны цi шчылiны невядома якой глыбiнi. "Гэтага нельга было рабiць!" - прамiльгнула ў яго ў галаве, калi ён, адчуваючы, што мускулы амаль лопаюцца, раптам апынуўся на два метры вышэй, прыцiскаючыся да скалы; ён цяжка дыхаў i крыху злаваўся на сябе; цяпер ён абедзвюма нагамi стаяў на лiштвачцы i мог забiць крук, нават два для пэўнасцi, бо першы ўвайшоў не вельмi глыбока. Так i зрабiў, з прыемнасцю ўслухоўваючыся ў чысты, звонкi высокi гук, якi нарэшце сцiх. Вяроўка ўскочыла ў карабiн, Пiркс ведаў, што давядзецца дапамагчы Масене; нельга сказаць, што гэта была чыстая работа, але ж гэта не Альпы; ва ўсякiм разе становiшча яго было зараз даволi пэўнае.

Над лiштвачкай была вузкая, надта ёмкая трэшчына; Пiркс узяў кароткi прэнт iндыкатара ў зубы, бо баяўся ўдарыць iм аб скалу - прэнт тырчаў з-за пояса; вышэй колер пароды мяняўся.

Сцяна не была ўжо чарнаватая, з падцёкамi карычневай, нiбы надта старой шэрасцi. Яе змянiла рудая, з карычнева-чырванаватымi адценнямi, блiскучым зблiзку дыябазам.

|< Пред. 31 32 33 34 35 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]