Здарэнне (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
34 из 40
Яшчэ колькi метраў - i гэта дарога колераў скончылася; Пiркс убачыў над сабой новы казырок, якi нельга было адолець з такой малой колькасцю крукоў, ды яшчэ без прыступкi пад нагамi; але ж у Анэля не было зусiм нiчога; Пiркс праверыў сiтуацыю iндыкатарам: робат туды не пайшоў. Значыць? Заставалася толькi рухацца па траверсе.
Калi Пiркс вывучаў гэты шлях, то здаўся ён спачатку не вельмi складаным або небяспечным. Слуп нiбы зноўку набываў страчаную ў пластах дыябазу форму; Пiркс стаяў на вузкай, але прыдатнай прыступцы, якая даходзiла да павароту i там канчалася; нахiлiўшыся, убачыў далейшы яе працяг за пукатасцю скалы усяго праз нейкiх паўтара метра, двух-то не было, гэта дакладна. Значыць, трэба было абвiцца целам вакол выступу, якi адпiхваў, i, страцiўшы апору для правай нагi, адштурхнуцца левай так, каб, перасекшы паветра над безданню, правай абаперцiся на працяг прыступкi. Пашукаў месца, куды можна было б забiць крукi, з падстрахоўкай было б гэта не так складана. Але шкадлiвая сцяна i тут была зусiм без трэшчын; зiрнуў унiз: з таго месца, якое мог заняць Масена, страхоўка была поўнай фiкцыяй. Сарваўшыся, ён падаў бы сама мала пятнаццаць метраў; рыўком магло вырваць нават добра забiтыя крукi. А iндыкатар аднак гаварыў, што робат пераадолеў гэты шлях - адзiн! "Што ж гэта азначае, д'ябал яго ведае? - сказаў ён сам сабе. - На другiм баку ёсць прыступка! Толькi адзiн добры крок! Наперад, няўклюда!" Але працягваў стаяць. Калi б удалося хоць вяроўку нацягнуць - але дзе там! Нахiлiўся i некалькi секунд глядзеў на прыступку, больш не мог - пачалi дрыжаць мускулы.
|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|