Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 35 из 40

А калi падэшва пакаўзнецца? У Анэля былi сталёвыя падэшвы. На прыступцы нешта блiшчала - раскрышаны лёд. Слiзка, чорт яго вазьмi. Трэба было захапiць з сабой вiбрамы...

- I напiсаць запавет, - прамармытаў бязгучна Пiркс.

Вочы яго прыжмурылiся, позiрк знерухомеў. Прыгнуўшыся, раскiнуўшы рукi, шукаючы апоры ў шурпатасцi скалы, ён абвiў яе целам i зрабiў той крок, якi столькi яму каштаваў. Калi апынуўся на другiм баку, не адчуў нават задавальнення, бо ўбачыў, як улiп. Прыступка на тым баку была нiжэй, значыць, па дарозе назад давядзецца скакаць уверх. Ды яшчэ з такiм фортэлем - гэта было ўжо не ўзыходжанне i нават не акрабатыка, а чорт ведае што! Спуск на вяроўцы? Бо калi не...

Ён разумеў, што гэта ўжо поўны крах, але iшоў далей, пакуль было магчыма. Пра яго стан i сiтуацыю сведчыла тое, што ён зусiм забыўся пра Анэля; было не да яго. Вяроўка, крыху нацягнутая, калыхалася над iм, яна была надзвычай выразна бачная, па-здраднiцку блiзкая i канкрэтная, яна была вiдаць на фоне асыпку, якi невыразна ўяўляўся ў блакiтнай смузе ля падножжа сцяны цьмянай плямай. Прыступка скончылася, i не было далей дарогi нi ўверх, нi ўнiз; вяртання назад таксама не было. "Нiколi яшчэ не бачыў нiчога больш гладкага", - падумаў ён з нейкай асаблiвай заспакоенасцю, якая, аднак, была зусiм iнакшая, чым раней: бо горш, чым ёсць, быць не магло - i нервавацца не мела нiякага сэнсу. Ён агледзеўся.

|< Пред. 33 34 35 36 37 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]