Мечаны (на белорусском языке) :: Лондон Джек
Страница:
6 из 15
Не раз мы снедалi без бекону, бо Мечаны ўмудраўся паснедаць раней за нас. Менавiта з-за яго мы ледзь не памерлi з голаду ў вярхоўi Сцюарта. Ён заўсёды знаходзiў спосаб прабрацца да нашых мясных запасаў, i чаго не мог з'есцi ён, даядала гуртам уся запрэжка. Мечаны краў усюды. Ён быў нястомны сабака, заўсёды дзелавiта соваў свой нос ва ўсе справы цi спяшаўся куды-небудзь з дзелавым выглядам. Не было вакол нiводнага лагера ў радыусе пяцi мiль, на якi Мечаны не ўчынiў бы набегу. Але горай за ўсё было тое, што людзi, у якiх краў Мечаны, знаходзiлi нас i патрабавалi заплацiць за яго "сталаванне", i гэта было справядлiва: такi закон у гэтых мясцiнах. Нам было вельмi цяжка, асаблiва ў першую нашу зiму на Чылкуцкiм перавале, калi мы зусiм збяднелi, выплачваючы за бекон i шынкi, якiх самi нiколi не елi.
Мечаны мог i бiцца. Ён мог рабiць усё, толькi не працаваць. I вось гэты самы лянiвы сабака быў важаком усёй запрэжкi. Ён трымаў усiх сабак у пастаянным страху, i заўсёды было два цi тры сабакi са свежымi меткамi яго iклаў. Але Мечаны быў не проста забiяка. Ён не баяўся нiякай чатырохногай iстоты. Я бачыў аднойчы, як ён без дай прычыны кiнуўся на чужую запрэжку i раскiдаў усiх сабак.
Я казаў ужо, якi ён быў абжора. Неяк застаў я яго, калi ён жор пугу. Слова гонару. Ён пачаў з кончыка, i, калi я ўбачыў гэта, ён ужо дабраўся да ручкi i не пераставаў грызцi.
Але ж нягледзячы нi на што Мечаны быў прыгажун. У канцы першага тыдня мы прадалi яго за семдзесят даляраў атраду коннай палiцыi.
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|