Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке) :: Апулей
Страница:
40 из 278
Мы не наракаем i не адымаем ад зямлiтаго, што ёй належыць, але, каб пацешыцца адплатай, просiм кароткага вяртання да жыцця".
Прарок, якога ўзрушылi гэткiя ўмольваннi, палажыў нейкую травiцу на вусны нябожчыку, а другую на яго грудзi. Пасля, павярнуўшыся на ўсход, пачаў малiцца да святога Сонца, што ўзнiмалася над гарызонтам. Выгляд яго ў гэты час быў варты глыбокай пашаны, што вельмi добра падрыхтавала ўвагу прысутных да чаканага цуду.
Я ўцiскаюся ў натоўп i, стаўшы на высокiм каменi за катафалкам, сачу за ўсiм цiкаўным вокам. I вось пачынаюць узнiмацца грудзi, вены пачынаюць бiцца, напаўняецца духам цела, i нябожчык падняўся i загаварыў: "Навошта, скажыце мне, навошта таго, хто прыняў летэйскi напiтак, плыў ужо па стыгiйскiх балотах, вяртаеце да спраў мiмалётнага жыцця? Спынiся, малю цябе, спынiся i адпусцi мяне ў мой супакой!"
Вось што сказаў голас, якi выйшаў з цела.
Аднак прарок з яшчэ большым жарам гаворыць: "Чаму ж ты не раскажаш народу па парадку, з чаго ты памёр? Цi ты не ведаеш, што я магу паклiкаць фурыяў сваiмi заклiнаннямi, i яны пачнуць цябе мучыць?" Той слухае са свайго ложа i, глыбока ўздыхнуўшы, паведамляе: "Злымi чарамi маладой жонкi загублены я i змушаны прыняць смяртэльны келiх. Сваё вясельнае неастылае яшчэ ложа саступiў я пралюбадзею".
Тут гэта знакамiтая жонка, зусiм набраўшыся нахабства, задалася блюзнерскай думкай адмаўляць вiдавочныя доказы мужа.
|< Пред. 38 39 40 41 42 След. >|