Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 45 из 278

I вось зноў чуецца голас вяшчальнiка, якi выклiкае абвiнаваўцу. Падымаецца адзiн стары, i пасля таго як для вымярэння працягласцi яго прамовы налiлi ў нейкую судзiнку з вузенькай, бы ў рэшаце, адтулiнкай вады, што пачала выцякаць кроплямi, ён так звяртаецца да народа:

"Паважаныя квiрыты, справа тут датычыць не дробязяў, а спакою ўсяго народа, i яна павiнна паслужыць добрым прыкладам на будучыню. З гэтай прычыны, для захавання грамадскай годнасцi кожнаму з вас паасобку i ўсiм разам належыць паклапацiцца, каб ахвяры крывавай бойнi, узнятай гэтым агiдным забойцам, у якой ён загубiў столькi грамадзян, не засталiся без адплаты. Не падумайце, што ў мяне ёсць асабiстая варожасць да злачынцы i сваю строгасць я праяўляю з нянавiсцi. Я - начальнiк начной варты i лiчу, што да сягонняшняга дня нiхто не мог папракнуць мяне ў недастатковай пiльнасцi Я дакладна раскажу вам, у чым справа i што здарылася мiнулай ноччу. Дык вось, калi ў час трэцяй варты абыходжу я з надзвычайнай пiльнасцю горад, аглядаючы кожны дом, заўважаю гэтага лютага юнака, якi, дастаўшы меч, сее вакол сябе смерць, i ўжо тры ахвяры ягонай раз'юшанасцi развiтвалiся ля яго ног з жыццём, валяючыся ў крывi. А ён сам, не без прычыны ўстрывожаны ўсведамленнем сваёй вiны, адразу пусцiўся наўцёкi i, выкарыстаўшы цемру ночы, схаваўся ў нейкiм доме, дзе i прабыў усю ноч.

|< Пред. 43 44 45 46 47 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]