Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 47 из 278

Адзiн з iх, сама спрытны, каржакаваты, падахвочваў iншых: "Гэй, хлопцы, нападзём на сонных, як i належыць мужчынам, хутка i моцна. Прэч усякае марудства, усякую вяласць! Даставайце мячы, i няхай па ўсiм доме гуляе забойства! Хто спiць, няхай загiне! Мы выйдзем цэлыя, калi ў доме не застанецца нiкога ў жывых!" Праўду кажучы, квiрыты, пры сустрэчы з такiмi галаварэзамi, усведамляючы абавязак сумленнага грамадзянiна i адчуваючы немалы страх за сваiх гаспадароў i за самога сябе, узброены кароткiм мячом, якi быў у мяне з сабой на выпадак падобнага здарэння, я хацеў напалохаць iх i змусiць уцячы. Аднак гэтыя лютыя злачынцы, сапраўдныя варвары, i не збiралiся ўцякаць. Яны пачалi нахабна супрацiўляцца, хоць бачылi ў маiх руках зброю.

6. Пачынаецца сапраўднае змаганне. Правадыр банды накiнуўся на мяне з усiх сiл i, схапiўшы мяне абедзвюма рукамi за валасы i закiнуўшы маю галаву назад, хацеў разбiць яе каменем. Але пакуль ён крычаў, каб падалi яму камень, я прабiваю яго цвёрдай рукой, i ён валiцца дагары. Затым другога, якi кусаўся, учапiўшыся мне за ногi, прабiваю меткiм ударам мiж лапатак, а пасля пранiзваю наскрозь грудзi трэцяму, якi стрымгалоў на мяне рынуўся. Гэтак, вярнуўшы супакой i абаранiўшы дом маiх гаспадароў i грамадскую бяспеку, я не толькi лiчу сябе нi ў чым не вiнаватым, а нават думаю, што заслугоўваю пахвалы ад грамадзян, тым больш што нават цень абвiнавачання ў якiм-небудзь злачынстве не клаўся на мяне нiколi.

|< Пред. 45 46 47 48 49 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]