Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 50 из 278

Праз тое, што я доўга адмаўляюся выстаўляць нанова напаказ трупы, каб неаднаўляць у памяцi ўчарашнi выпадак, за мяне, па загаду суддзi, з асаблiвай настойлiвасцю бяруцца стражнiкi i нарэшце, адарваўшы ад боку маю руку, змушаюць выцягнуць яе да трупаў. Нарэшце, пераможаны неабходнасцю, я здаюся i, зразумела, супраць сваёй волi, адхiнаю пакрывала.

О добрыя багi, што за вiдовiшча! Што за цуд! Якая раптоўная перамена ў маiм лёсе! Я ж лiчыў сябе ўжо ўласнасцю Празерпiны i дамачадцам Орка, i раптам справа паварочваецца зусiм iнакш, i я, анямелы, застываю. Не магу знайсцi адпаведных слоў, каб апiсаць гэты незвычайны малюнак - трупы пабiтых аказалiся трыма надзьмутымi бурдзюкамi з прасечанымi ў розных месцах дзiрамi, якiя, наколькi прыпамiнаю сваю ўчарашнюю барацьбу, адпавядаюць тым месцам, куды я наносiў разбойнiкам раны.

10. I вось цяпер тыя, што хiтра стрымлiвалiся ад смеху, далi рогату поўную волю. Некаторыя адны адных радасна вiншавалi, iншыя, схапiўшыся рукамi за жывот, старалiся супынiць боль у страўнiку. Навесялiўшыся ўдосталь, усе выходзяць з тэатра i аглядаюцца на мяне. А я, як узяў у рукi тое пакрывала, так i стаяў адзервянелы, нерухомы, як камень, цi статуя, або калона ў тэатры. I стаяў я так, пакуль не падышоў да мяне мой гаспадар Мiлон i не ўзяў мяне за руку. Ён, нягледзячы на маё супрацiўленне, на слёзы i частае ўсхлiпванне, пацягнуў мяне за сабой, скарыстаўшы сяброўскi прымус. Выбiраючы зацiшнейшыя вулiцы, нейкiм кружным шляхам вёў ён мяне да свайго дому, стараючыся гутаркай разагнаць маю змрочнасць i, усё яшчэ дрыготкага, супакоiць.

|< Пред. 48 49 50 51 52 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]