Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 52 из 278

А тут прыбягае нейкi слуга i гаворыць: "Цябе клiча твая сваячка Бiрэна i напамiнае, што настае пара банкету, на якi ты ўчора абяцаў прыйсцi". Спалохаўшыся самога ўспамiну пра яе дом, я адказваю: "З ахвотай выканаў бы я жаданне цётачкi, калi б не быў звязаны словам. Мой гаспадар Мiлон заклiнаў мяне богам сягонняшняга дня i прымусiў даць абяцанне абедаць у яго. I сам ён нiкуды не iдзе, i мне iсцi не дазваляе, дык я прашу прабачэння".

Ледзь гэта я сказаў, як Мiлон, узяўшы мяне пад сваю апеку, павёў у лазню, куды загадаў прынесцi ўсё патрэбнае нам. Каб чым найменш трапляць на вочы i пазбегнуць кпiнаў сустрэчных, я iшоў, прытулiўшыся да яго. Ад сораму не памятаю ўжо, як я мыўся, як нацiраўся i як вярнуўся дамоў. Гэтак я губляўся i бянтэжыўся, калi ўсе паказвалi на мяне вачыма, кiўкамi i нават пальцамi!

13. Нарэшце, праглынуўшы спехам сцiплую вячэру i спаслаўшыся на боль галавы, якi быў выклiканы маiм няспынным плачам, прашу дазволу на адыход адпачываць i атрымлiваю яго. Кiнуўшыся на ложак, прыпамiнаю ў скрусе здарэннi мiнулага дня, аж пакуль, паклаўшы спаць сваю гаспадыню, не з'яўляецца мая Фацiда.

На гэты раз яна не падобная сама да сябе - нi вясёлага твару, нi жвавай гутаркi, панурая, з глыбокiмi зморшчкамi на лбе. I вось нясмела, з цяжкасцю вымаўляючы кожнае слова, яна гаворыць: "Я i толькi я была прычынай тваiх непрыемнасцяў, - i тут выцягвае з-за пазухi нейкую дзяжку i, падаючы мне, дадае: - Вазьмi, прашу цябе, i адпомсцi нявернай жанчыне, а нават налажы яшчэ большае спагнанне. Але толькi не падумай, што я знарок навяла на цябе гэту напасць.

|< Пред. 50 51 52 53 54 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]