Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 53 из 278

Багi не дапусцяць, каб праз мяне прыйшлося табе хоць крыху папакутаваць. I калi што-небудзь будзе табе пагражаць, няхай будзеш ты выбаўлены з небяспекi цаной маёй крывi? Дык вось, па волi злога лёсу тое, што я рабiла паводле чужога загаду i з iншымi намерамi, павярнулася на тваю шкоду".

14. Тады я пад уплывам сваёй прыроджанай дапытлiвасцi, жадаючы высветлiць скрытую прычыну здарэння, кажу: "Гэта пуга, прызначаная для пакарання цябе самой, сама паганая i сама ненавiсная, i я перш парэжу яе i парву на шматкi, чым дакрануся да тваёй пуховай, малочнай скуры. Але ты раскажы, якi твой праступак пакiравала зменлiвасць лёсу на маю шкоду. Клянуся табе тваёй найдаражэйшай мне галавою, што я не магу паверыць нiкому i нават табе самой, калi б ты казала, што нiбы ты задумала нешта на маю згубу. А прытым неспадзяваны выпадак, калi б ён нават i аказаўся варожым, не можа цябе зрабiць вiнаватай". Закончыўшы гэта, вочы маёй Фацiды, вiльготныя i трапяткiя, млявыя ад блiзкай страсцi, гатовыя вось-вось закрыцца, я пачаў асушваць гарачымi звонкiмi пацалункамi.

15. Тут яна, падбадзёрыўшыся ад радасцi, кажа: "Дазволь спярша зачынiць дзверы, каб не зрабiць мне большага праступка, калi па маёй балбатлiвасцi вылецiць якое-небудзь лiшняе слова". Пасля гэтага яна засунула засаўкi, зашчапiла крукi, а тады, вярнуўшыся да мяне i абняўшы мяне за шыю, пачала гаварыць ледзь чутным голасам: "Я вельмi баюся адкрыць сакрэты гэтага дома i здрадзiць таямнiцы маёй гаспадынi.

|< Пред. 51 52 53 54 55 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]