Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке) :: Апулей
Страница:
54 из 278
Я спадзяюся на цябе i на тваю адукаванасць i веру табе, што ты чалавек не толькi годны з прычыны свайго высакароднага паходжання, але i ўмееш захаваць дадзенае абяцанне маўчаць. Такiм чынам тое, што я давяраю глыбiням твайго сэрца, беражы запёртым вечна за моцнай агароджай i за шчырасць майго прызнання ўзнагародзь мяне сталасцю свайго маўчання. Маё каханне пабуджае мяне расказаць табе тое, што вядома толькi адной мне. Зараз даведаешся, што робiцца ў нашым доме, пазнаеш дзiўныя таямнiцы маёй гаспадынi, бо ёй паслухмяныя маны, па яе загаду мяняюць ход нябесныя свяцiлы, ёй падпарадкоўваюцца багi i служаць стыхii. Аднак нiколi з большым стараннем не выкарыстоўвае яна сваё ўмельства, чым тады, калi загледзiцца на прыгожага юнака, што здараецца з ёй даволi часта.
16. Вось i цяпер яна без памяцi закаханая ў нейкага маладога беатыйца, юнака цудоўнай прыгажосцi, i з запалам пускае ў ход усю сiлу свайго чараўнiцтва, усе свае хiтрыкi. Учора вечарам чула на свае вушы, уласнымi, кажу табе, вушамi чула, як яна пагражала самому Сонцу замкнуць яго ў туманны змрок i вечную цемру за тое, што, на яе думку, яно недастаткова хутка спусцiлася з неба i не паспяшалася адступiць месца ночы для выпаўнення магiчных абрадаў.
Учора, вяртаючыся з лазнi, яна выпадкова заўважыла, што гэты юнак сядзiць у цырульнi, i загадала мне забраць цiшком яго валасы, якiя пасля стрыжкi валялiся на зямлi.
|< Пред. 52 53 54 55 56 След. >|