Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке) :: Апулей
Страница:
65 из 278
Я ўжо лiчыў у сваiм яшчэ не зусiм азвярэлым сэрцы, што гэты гай прысвечаны Венеры i грацыям i пад iх таямнiчай апекай ззяе гэта каралеўская кветка. Тады, паклiкаўшы на дапамогу багiню Ўдачу, пускаюся з усiх ног так, што клянуся Геркулесам, адчуў сябе не аслом, а вельмi хуткiм скакуном. Аднак гэта мая рэзвая i спрытная спроба не здолела перамянiць мой жорсткi лёс. Наблiзiўшыся да таго месца, не знаходжу тых далiкатных i цудоўных ружаў, вiльготных ад боскага нектару i расы, народжаных калючымi кустамi. I наогул не бачу нiякай далiнкi, а толькi ўскраек рачнога берага, густа парослага дрэвамi. Гэтыя дрэвы, укрытыя падобнымi на лаўры лiстамi, ствараюць накшталт духмяных кветак падоўжаныя чашачкi ўмеркавана пунсовага колеру, цалкам пазбаўленыя паху. Мясцовыя сяляне называюць iх лаўровымi ружамi, яны з'яўляюцца атрутай для любога арганiзма.
3. Стомлены такой няўдачай, пакiнуўшы ўсякую надзею на выратаванне, я хацеў ужо пакаштаваць гэтых ядавiтых ружаў. Аднак пакуль не спяшаючыся я рыхтуюся iх сарваць, нейкi юнак, напэўна, агароднiк, чыю агароднiну я вынiшчыў, даведаўшыся пра зробленую яму шкоду, прыбег з вялiкiм кiем, накiнуўся на мяне i пачаў так мяне мясiць, што, напэўна, забiў бы да смерцi, каб я не кiнуўся сам сабе на паратунак. Задраўшы ўгару зад, я пачаў яго брыкаць заднiмi нагамi, а калi ён, моцна пабiты, павалiўся на касагор, я выратаваўся ўцёкамi. Аднак тут жа нейкая жанчына, магчыма, яго жонка, убачыўшы, што ён павалены на зямлю i ледзь жывы, кiнулася да яго з жаласлiвым лямантам, пэўна, каб выклiкаць да сябе спачуванне i адначасова загубiць мяне.
|< Пред. 63 64 65 66 67 След. >|