Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 80 из 278

Такiмi i падобнымi словамi стараюцца разбойнiкi падбадзёрыць дзяўчыну, але яна несцiхана плакала, апусцiўшыгалаву на каленi. Тады яны паклiкалi старую i, загадаўшы ёй сесцi побач з дзяўчынай i супакоiць яе прыветлiвай гаворкай, самi накiроўваюцца па сваiх справах.

Аднак дзяўчына, нягледзячы на ўгаворы старой, не толькi не перастала плакаць, а галасiла ўсё мацней, i цела яе скаланалася ад няспынных рыданняў так, што нават на маiх вачах паявiлiся слёзы. А яна плача i прыгаворвае: "Ох я, няшчасная, з гэтакага дому, з гэтакай сям'i, пазбаўленая столькiх слуг i дарагiх бацькоў, здабыча нахабнага рабунку, стаўшы паланянкай, укiнутая ў гэту каменную вязнiцу, разлучаная з усiмi радасцямi i ўцехамi, як я магу спынiць слёзы сярод гэтых галаварэзаў, як змагу я тут жыць далей?" Закончыўшы гэтыя скаргi, стомленая напружаннем нерваў, душэўным болем i знямогаю цела, яна заплюшчыла вочы i заснула.

25. Аднак драмала яна не доўга. Раптам прачнуўшыся, у новым прыступе жальбы загаласiла яшчэ мацней i нават пачала бiць сябе ў грудзi i па твары рукамi. А калi старая пачала распытваць, чаго яна так зноў забедавала, глыбока ўздыхнуўшы, адказала: "Ах, цяпер я ўжо беззваротна загiнула, ад усякай надзеi на выратаванне адмовiлася, застаецца мне толькi шукаць пятлi, мяча цi якой-небудзь прорвы".

На гэта старая зазлавалася i запатрабавала з грознай мiнай, каб тая растлумачыла ёй, чаго гэта яна, перш супакоiўшыся, раптам зноў пачала разводзiць свае бясконцыя жальбы.

|< Пред. 78 79 80 81 82 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]