Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке) :: Апулей
Страница:
95 из 278
Падарункаў, якiя мы нясём, не будзем паказваць нi бацькам, нi каму iншаму i не будзем прызнавацца, што нам вядома аб яе выратаваннi. Хопiць, што мы самi бачылi тое, чаго б нам лепш не бачыць, дык не скажам бацькам i наогул нiкому пра такое яе багацце. Не могуць быць шчаслiвымi тыя, пра багацце якiх нiхто не ведае. Хай яна зразумее, што мы не служанкi яе, а старэйшыя сёстры. Цяпер кiруймася да сваiх мужоў i да не багатых, але сумленна запрацаваных нашых набыткаў. Не спяшаючыся i ўсё добра абмеркаваўшы, мы вернемся, каб пакараць ганарлiўку".
11. Пагадзiлiся зладзейкi на злачынны план, дык схаваўшы багатыя падарункi, iрвучы на сабе валасы i раздзiраючы твар, чаго яны i заслугоўвалi, зноў пачынаюць прытворна плакаць. I так напалохаўшы бацькоў, рана якiх адкрылася нанова, ашалелыя ад зайздрасцi, адпраўляюцца дадому, складаючы злачынны, сапраўды небывалай гнюснасцi план супроць сваёй нявiннай сястры.
А тым часам нябачны для Псiхеi муж зноў пераконвае яе ў начных гутарках: "Цi разумееш ты, што табе пагражае? Лёс пачаў з табой барацьбу здалёк, i калi ты не прымеш супраць яго вельмi моцных мер, дык ён у хуткiм часе пачне з табой змагацца твар у твар. Як злыя ваўчыцы, усiмi сiламi рыхтуюць супроць цябе злыя бабы згубныя падкопы, а галоўная iх мэта - угаварыць цябе ўбачыць маё аблiчча, а я папярэджваў цябе ўжо, што калi ўбачыш, дык гэта будзе апошнi раз. Дык вось, калi гэтыя нягодныя ламii, поўныя злачынных намераў, прыйдуць сюды зноў, я ведаю, што прыйдуць, дык нiчога iм не кажы.
|< Пред. 93 94 95 96 97 След. >|