Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 97 из 278

Толькi ты загадай нашаму Зефiру выканаць яго абавязак i на замену немагчымасцi бачыць твой твар дазволь мне ўбачыцца з маiмi дарагiмi сёстрамi.

Заклiнаю цябе гэтымi пахучымi, што ападаюць абапал твару, тваiмi кучаравымi валасамi, тваiмi далiкатнымi, закругленымi, падобнымi да маiх шчокамi, тваiмi грудзьмi, напоўненымi нейкiм таямнiчым агнём, няхай я хоць у нашым дзiцяцi ўбачу твой вобраз! I ў адказ на мае пакорлiвыя просьбы i маленнi дай мне радасць абняць сваiх сёстраў, i душу вернай i адданай табе Псiхеi ўцеш гэтым шчасцем. Анi разу больш не запытаюся я пра твой твар, бо ў тваiх абдымках сама чорная цемра становiцца мне святлом".

Зачараваны гэтай мовай i салодкiмi абдымкамi, яе муж, выцершы слёзы сваiмi валасамi, абяцаў усё выканаць i перад пачаткам новага дня знiк.

14. А тым часам сёстры, звязаныя злачыннай змовай, не пабачыўшыся нават з бацькамi, проста з караблёў паспешлiва накiроўваюцца да абрыву i, нават не дачакаўшыся ветру, якi iх пераносiў, з нахабнай безразважнасцю кiдаюцца ў глыбiню. Але Зефiр, помнячы загады ўладара, хоць i неахвотна, прыняў iх на сваё ўлонне i лёгкiм подыхам апусцiў на зямлю. I яны, не марудзячы, хуткiм крокам уваходзяць у дом, абдымаць сваю ахвяру, крывадушна прыкрываючыся iмем сёстраў i хаваючы пад радасным выразам глыбока затоены намер ашуканства, звяртаюцца да яе лiслiва: "Вось, Псiхея, ты цяпер ужо не дзяўчынка i хутка станеш мацi.

|< Пред. 95 96 97 98 99 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]