Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке) :: Апулей
Страница:
98 из 278
Цi ведаеш ты, якое дабро носiш у гэтым мяшочку? Якой радасцю ўсцешыш нашу сям'ю? Нам вялiкае шчасце, што будзем няньчыць гэта залатое дзiцятка. Калi толькi, як i трэба думаць, дзiця пойдзе па бацьках, дык ты напэўна народзiш Купiдона".
15. Так пры дапамозе паказной любовi яны памалу авалодалi душой наiўнай сястры.
Калi яны адпачылi з дарогi i асвяжылiся ў лазнi, Псiхея пачала iх частаваць у пышнай сталовай дзiўнай небывалай ежай. Дасць яна знак, i зайграе кiфара, загадае флейце - гучыць, хору - пяе. Гэтыя цудоўныя мелодыi былi тым дзiўнейшыя, што нiхто не бачыў выканаўцаў. Аднак i ад гэтых песняў злачынныя пачуццi нягоднiц не змякчалiся. Верныя свайму падступнаму намыслу, яны з хiтрасцю пачынаюць дапытвацца, хто яе муж, адкуль родам i чым займаецца. А яна ў сваёй нявiннай прастаце, забыўшыся, што гаварыла першы раз, прыдумвае нанава i расказвае, што яе муж родам з суседняй правiнцыi, што займаецца буйнымi гандлёвымi справамi, што чалавек ён сярэдняга ўзросту, з ледзь прыкметнай сiвiзной на скронях. I, не спыняючыся на гэтай тэме даўжэй, нагружае iх зноў багатымi падарункамi i перадае да адпраўкi ветру.
16. Паднятыя спакойным подыхам эфiра, вяртаюцца яны дамоў i такую вядуць гутарку: "Што ты думаеш, сястра, - кажа адна, - пра такую несусветную хлусню гэтай пустышкi, якая стараецца нас абдурыць. То муж яе юнак, шчокi якога пакрывае першы пушок, то гэта чалавек сярэдняга веку, у якога паказваецца сiвiзна. Хто ж гэта такi, што за той кароткi час мог зрабiцца старым i пасiвелым?"
"Мне, сястра, - адказвае другая, - здаецца, што альбо нягоднiца нам нахлусiла, альбо не бачыла свайго мужа ў вочы.
|< Пред. 96 97 98 99 100 След. >|