Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 12 из 54

Будуць пасля слугi плявузгаць, што задрыжала князёва рука i выпусцiў ён звера. Паранены зубр далёка не ўцячэ. Волак саскочыў з каня i перадаў паводдзе Гваю. Адзiн, трымаючы на творцы хорта, пусцiўся па слядах зубра. Лёгкiм i хуткiм быў бег чалавека. Маладая, нерастрачаная сiла бурлiла ў iм, прасiла выйсця. Чалавек атрымлiваў асалоду ад запалу, што ахапiў яго, чалавек быў ап'янелы ад прадчування ўдачы. Хорт нецярплiва скуголiў i цягнуў за сабой у глыб гушчару паляўнiчага. А зубр з апошнiх сiл уцякаў ад пагонi.

Доўга, прадзiраючыся праз галiны дрэў, гнаўся за зверам княжыч.

Хорт вывеў княжыча на вузкую сцежку. Волак агледзеўся. Вакол стаялi высокiя хваiны, а ўнiзе пад iмi буяў хмызняк. Нiколi ў гэтых месцах ён не быў. У запале i не заўважыў, што трапiў за няблiзкi свет. Трывожнае скуголенне хорта насцярожыла Волака. Сабака зноў нешта пачуў. Да слыху даляцеў тупат конскiх капытоў. Па сцежцы нехта ехаў. Ну, то добра, хоць спытаецца, у якi бок падацца да Жоўны, а мо i каня пазычыць.

Хор нецярплiва завiляў хвастом, некалькi разоў брахнуў. Неўзабаве на сцежцы паказалiся тры вершнiкi ў iльняных вопратках з лукамi i калчанамi за спiнамi. Аднаго вершнiка Воўк пазнаў - князь Завейка. Забачыўшы наперадзе княжыча, Завейка падскакаў на белым канi да яго. Хоць i быў ён апрануты, як яго слугi, у льняную срачыцу i парты, але на нагах боты з астрогамi, на шыi залатая грыўна, а ў правым вуху залатая круглая завушнiца i срэбныя бляхi на вуздэчцы i сядле - знакi княскага багацця.

|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]