Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 13 из 54

Нягледзячы на старасць, твар князя прываблiваў адкрытасцю i прыгажосцю - прамы нос, вузкiя, моцна сцятыя вусны, густыя вусы i барада, у якiх серабрылася сiвiзна, доўгiя, зачэсаныя назад валасы агалялi прамы лоб з барознамi маршчын. Чорныя вочы холадна глядзелi з-пад броваў на княжыча. Нават i ў такiя ўжо немаладыя гады сустрэча з гэтым шыракаплечым высокiм чалавекам не абяцала яго ворагу нiчога добрага.

- О, княжа, вось дык сустрэча, - нечакана для Волака прыязна прамовiў Завейка i ў доказ таго, што i сапраўды ўзрадаваны, усмiхнуўся, пасля злез з каня.

Абодва князi вынялi свае мячы з похваў i кiнулi iх на зямлю ў знак таго, што захоўваюць яны памiж сабою любоў i яднанне. I, наступiўшы на мячы, абнялiся.

- Гнаў зубра, ды вось заблукаў.

- Мiласцi просiм, княжа, у госцi, - прапанаваў Завейка. - Адпачнеш, падсiлкуешся, дам табе каня дабрацца дадому, - мовiў мiралюбна князь.

Адзiн са слуг перадаў свайго каня княжычу. Хай будзе так - прыме запрашэнне. Калi запрашаюць цябе ў госцi, нельга крыўдзiць адказам нават лютага ворага. Багiня Лада - ахоўнiца дамашняга агменю - за тваю ласку паспрыяе. Паднялi з зямлi мячы. Воўк паставiў нагу ў страмяно i ўскочыў у сядло. Адзiн за адным па вузкай сцежцы вершнiкi адправiлiся далей.

Усё ж цiкава блiжэй пазнаёмiцца з гэтым чалавекам. Такога, як Завейка, лепш трымаць за сябра, чым за ворага. Вось самi багi далi магчымасць паразумецца з iм.

Князевы харомы стаялi з краю вялiкага паселiшча. Праз зелянiну дрэваў вiднеўся крыты дранiцай дах. Высокi плот акружаў харомы.

|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]