Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 15 из 54

Доўгая льняная сарочка абцягвала спакуслiвыя выступы грудзей. I па ўпрыгожаннях - срэбных крынах на шыi, бранзалетах на вузкiх запясцях рук i залатой дыядэме, што ахоплiвала чорныя, заплеценыя ў касу валасы, i па тым, як дзяўчына ганарлiва трымала галаву, па гэтым цвёрдым позiрку цёмных вачэй можна было здагадацца - княгiня.

- Бажэна, да нас госць - княжыч Волак, - прамовiў з-за яго спiны Завейка.

Дзявочыя вусны задрыжэлi, i дзяўчына ўсмiхнулася даверлiвай i чароўнай усмешкай.

За сталом, якi накрылi слугi, Воўк, хоць i прагаладаўся, еў мала i раз-пораз кiдаў позiрк на дзяўчыну. Прысутнасць побач Бажэны - было цяпер галоўным для княжыча, ён адчуваў сiлу яе прыгажосцi над сабой. Любаваўся дзяўчынай. Яна падымала вочы на княжыча, каб, сустрэўшыся з iм позiркам, зноў апусцiць iх. Ды толькi не мог абед доўжыцца вечнасць - трэба было i адкланяцца.

- Дзякуй, князь, за хлеб ды соль, - прамовiў Воўк i адставiў пустую чарку, у якую слуга да гэтага тройчы налiваў халоднага пiва.

- Твая воля, княжыч. Не магу цябе затрымлiваць, але загадаю асядлаць табе каня, - Завейка падняўся з-за стала.

Воўк разгадаў маленькую хiтрасць князя - даў яму iмгненне пабыць сам-насам з дачкой. А за гэта дзякуй, мудры стары. I калi Завейка выйшаў, Воўк, не адводзячы вачэй ад Бажэны, мовiў:

- Я ведаю пра тваё жаданне?

Яна падняла вочы на яго, толькi цяпер ужо не ўсмiхалася, i разгублена спытала:

- Якое?

- Сустрэцца з табой на Купалле! Будзеш чакаць мяне?

- Так, - адказала яна i прама паглядзела на княжыча.

* * *

Га�

|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]