Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 18 из 54

Падымi ты сваю маладую галовачку i скажы ласкавае слоўца".

Яна падманвала сябе. Не ў вечным выраi продкаў душа Лютавiта, а жывы ён. Проста пакiнуў бацькоўскi дом i цяпер княжыць самастойна. За клопатамi не дабярэ часу наведаць бацькоў. Можа, таму не распытвала яна мужа, як загiнуў Лютавiт. Гэтае ашуканства суцяшала яе. Сны, якiя рэдка дарылi ёй сустрэчу з сынам, толькi замацоўвалi яе падман. Час адбiраў у памяцi рысы сынавага твару, i голасу яго ўжо не памятала, i боль страты сцiхаў, слабеў.

I вось праводзiць яна на сечу мужа i двух сыноў, i сэрца прадчувае бяду.

Апошнi вой схаваўся за даляглядам. Адчулi тыя, хто застаўся чакаць, нiбыта асiрацелi яны, i нагадалi выпадак з каршуном i белай галубкай - бяду павяшчае.

* * *

Дзiця сваiх пачуццяў, як хутка знайшла яна радасць у яго ласках i як у адчаi яна абдымала яго, калi яны развiтвалiся, нiбыта не жадала адпусцiць яго. "Ты пакiдаеш мяне?" Ён марыў, каб не скончылася гэтае iмгненне iх шчасця. Але ночы мiнуў час. I цяпер, хiстаючыся ў сядле, княжыч успамiнаў iх сустрэчу. Сядзелi ў адным з пакояў гаспадарскай пабудовы. Уразiлi яе словы.

- Я радуюся шчасцю жыць, - казала Бажэна. - I хай будзе боль i няўдача, але ёсць i каханне.

Чакаў, што Бажэна прызнаецца, што ён любы ёй. Але дзяўчына змоўкла. Сядзела на невялiчкай лаве каля сцяны i паглядала на трапяткi язычок свечкi. Маўчаў i ён, а пасля падняўся, падышоў да Бажэны i апусцiўся каля яе на каленi, паклаў рукi на яе ногi. Праз iльняную сарочку адчуваў мякка-пруткую пяшчоту яе сцёгнаў.

|< Пред. 16 17 18 19 20 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]