Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 19 из 54

Яе частае дыханне абпальвала ягоны твар. Розум паддаўся неадольнай сiле, якая вабiла яго да дзяўчыны. I ён хацеў цалаваць дзяўчыну ў прыемным пачуццi ўлады над ёю. А Бажэна смялася: "Хочаш патрымацца за нагу, дык патрымайся". Ён гладзiў яе ногi. "Ну, можаш патрымацца i тут, - смяялася дзяўчына. - Патрымаўся, i хопiць".

Сваёй насмешлiвасцю яна прынiжала яго самалюбства. Яна смяялася з яго.

Падняўся з калень i вярнуўся на сваё месца, сеў на лаву каля дзвярэй. Яшчэ гарачая кроў бегла па жылах, але да яго вярнуўся розум. Не стане прынiжацца перад ёй. Трэба было развiтацца. "Iдзi да мяне", - раптам папрасiла Бажэна. А ён сядзеў на месцы. Хай цяпер яна прынiзiцца перад iм. "Нiкога не прасiла, а цябе прашу", - казала дзяўчына. I ён падышоў да яе. Не чакаў, але дзяўчына ступiла насустрач i прытулiлася да яго. Яе пальцы трапяткой хваляй прабеглi па яго валасах. Ап'янелы ад блiзкасцi дзяўчыны, ён прыпаў да дзявочых вуснаў i абняў яе за плечы. З неспатоленай прагай яны цалавалi адно аднаго. Ад удзячнасцi, ад пакутлiвай асалоды дзявочых пацалункаў, ад той памыснасцi, якiя перажываў, ён багавеў перад дзяўчынай i пяшчотна цалаваў яе твар i шыю, гладзiў валасы.

"Ну што ты? Ну што ты? - шаптала Бажэна. - Распранi мяне". I ў знак поўнай пакорлiвасцi сама разула яго - прызнала сваiм мужам i спадаром. I ён быў шчаслiвы.

* * *

Панурыя твары, у позiрках вачэй адно - цi хутка прывал. Марудна па вузкай лясной дарозе паўзло войска князя русаў Яраслава.

|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]