Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 22 из 54

Нiколi бацька не прылашчыў нiкога з iх, i нiхто з iхтак i не асмелiўся ўскараскацца яму на каленi, прытулiцца да грудзей. Яго змрочны твар, халодныя вочы i суровы голас пужалi iх. I пасля, калi бацька саслаў з Кiева Рагнеду за тое, што яна, помсцячы за свае прынiжэннi, ледзь не перарэзала яму, соннаму, горла, баяўся Яраслаў сваёй адзiноты. Не было яму да каго прытулiцца, знайсцi ласку i спагаду. Ноччу адзiн хаваўся з галавою пад коўдру, каб хоць неяк пазбавiцца жаху перад начной цемрай. Мацi ўжо не супакоiць яго. Баяўся ён рашучых ноўгарадскiх баяр, якiя, нiбыта тацi, падступiлiся да яго i патрабавалi не плацiць данiну Кiеву. Баяўся аславiцца баязлiвым. I было боязна бацькавага гневу, немiнучай вайны з Уладзiмiрам. А калi бацька пачаў збiраць супраць яго дружыну i ўжо масцiў масты i гацi, - малiў Бога, каб пазбегнуць вайны з Кiевам. Нечаканая смерць бацькi не прынесла яму палёгкi - трэба было ваяваць з братамi Барысам i Глебам. Баяўся, што стане вядома, што па яго загаду загiнулi яны ад рукi варагаў. Ды i загад не даваў; як Пiлат, умыў рукi, калi варажскi важар Эймунд папытаўся: "Але як жа быць, валадар, калi мы дабяромся да конунга Барыса, - забiць яго цi не?" - "Не стану я нi заклiкаць людзей да бою з Барысам-князем, нi вiнавацiць, калi ён будзе забiты". А калi Эймунд прынёс яму Барысаву галаву, хацелася схавацца ад пранiклiвых варагаў, каб не бачылi яны, як да кончыкаў вушэй ён пачырванеў, - што мовiць iм, не ведаў.

|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]