Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 24 из 54

Толькi без парады сваёй жонкi Iнгiгерды не прымаў нiводнага важнага рашэння. Не так слушнымi былi яе парады, як падпарадкоўваўся ён жаночай рашучасцi i забываўся на сумненнi свае i страхi. I каб выкупiць жонку, калi яна трапiла ў палон да полацкага князя Брачыслава, ён саступiў Полацкаму княству Оршу i Ўсвяты.

I цяпер Яраслаў баяўся, што лiцьвiны, як два гады таму яцвягi, дадуць яму адпор i, градаў iх так i не ўзяўшы, давядзецца вяртацца нi з чым назад.

* * *

Вось ён, вораг, - на адлегласцi трох палётаў стралы - лiцьвiны патрасалi зброяй. У баявых iх крыках гучала радасць будучай перамогi. На полi каля града Ўслонiма сустрэлiся дзве рацi.

- Надышоў час нашай славы. Мы, нiбыта новыя Макавеi, пашыраем межы хрысцiянскага свету. Недруг роду чалавечага, вораг веры - д'ябал - чынiць розныя перашкоды i, пранiкнуўшы ў сэрцы лiцьвiнаў, штурхае iх да мяцяжу на загубу веры i хрысцiян. Хай наш востры меч знiштожыць плоць паганскую, - так казаў Яраслаў перад сечай. Цяпер ён быў адзеты ў панцыр з пазалочаных пласцiн, на галаве шлем з чырвоным ялаўцом. На белым канi ў абабiтым залатымi клёпкамi сядле сядзеў перад рускiм воiнствам Яраслаў i заклiкаў яго да бiтвы.

Думалi русы, што лiцьвiны бясчэсны бег учыняць. Доўгiмi шэрагамi стаялi яны наперадзе ў хрысцiянскага войска - д'ябал штурхаў iх на бой супраць хрысцiян.

Апошнiя хвiлiны перад сечай. Навостраны мячы, нацягнуты цяцiвы, пастроены дружыны. Апошнiя хвiлiны, а там бiтва, там патрэбна будзе адвага i цвёрдая рука, нянавiсць да ворага.

|< Пред. 22 23 24 25 26 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]