Навь-Явь-Правь (на белорусском языке) :: Черопко Витовт
Страница:
34 из 54
Пад шоргат соцень ног, надрываючыся, пераходзячы амаль на крык, галасiлi плакальшчыцы:
Ай усiм жа ты быў абаронцам,
Ай усiх жа ты любiў,
Ай усiх жа ты прымячаў,
А цяпер такi стаў ганарлiвы,
Што нiкому нi слова не адказваеш.
Усе птушачкi iз выр'я ляцяць,
А ты, наш бацюшка, у вырай ляцiш...
Адразу за градам, на дарозе, жрыца запалiла вогнiшча - гарэла вопратка нябожчыка, грэбень, якiм яго апошнi раз прычэсвалi, салома i палатно, што ўсцiлалi лаву, на якой ён ляжаў, рэшткi палатна, з якога пашылi саян. Прыпынiлiся людзi паглядзець, куды, у якi бок iдзе дым, каб ведаць, у якiм месцы зноў з'явiцца Марэна. Дым плыў у бок града. Новую бяду вяшчаў ён, i яшчэ болей азмрочылiся людзi.
Старцы, што трымалi коней за ручнiкi, завязаныя на конскiх шыях, павялi iх прама да вогнiшча. Конi палахлiва вярнулi галовы i пырхалi, але прайшлi па самай сярэдзiне вогнiшча. Вогненныя языкi лiзнулi санi i дасягнулi нябожчыка. На iмгненне Жывiнбудава цела знiкла ў дыме. Усё, развiтаўся са сваiм мiлым градам князь, i цяпер чакала яго дарога ў Вялесаву краiну. Пахавальная працэсiя накiравалася да жэглiшча.
Так i не прыехаў Завейка ўшанаваць памяць князя Жывiнбуда. Смерць не прымiрыла iх. I як здзiвiўся Воўк, калi перад жэглiшчам убачыў вершнiкаў, наперадзе якiх сядзеў на канi Завейка.
|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|