Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 44 из 54

Зарыпелi жалезныя засаўкi, i два чалавекi павольна адчынiлi дубовую браму.

Тут за гэтымi сценамi, знайшоў сабе прытулак князь Воўк.

Вышак увёў Бажэну ў хату. На сценах святлiцы вiселi звярыныя скуры i зброя. З другога пакоя выйшаў насустрач Воўк. Князь быў у льняной срачыцы i партах, у ботах, на пасе вiсеў у скураных похвах кароткi меч. У прыцемках твар Воўка здаўся ёй злавесным i нядобрым. Ды i само маўчанне князя палохала Бажэну.

- Князь, я прывёў яе, - мовiў Вышак i выйшаў са святлiцы.

- Вiтаю цябе ў маiм новым доме! - прамовiў князь i ўзяў Бажэну за далонi.

- Нявольнiцай я ўвайшла ў твой дом.

Гэты голас пранiкаў у яго душу, i здрыганулася сэрца ад успамiнаў пра тую чароўную ноч, калi дзяўчына пакорлiва аддалася яму.

- Каханая, дарагая, я вельмi сумую па табе i буду сумаваць заўсёды, калi расстаюся з табой на дзень, на два, на тыдзень, на месяц. Таму што я кахаю цябе, таму што не магу без цябе. Мiлая мая, харошая мая, дарагая, як пакутлiва я жыў столькi дзён без твайго кахання, як чакаў нашай сустрэчы i як доўга цягнецца наша разлука, - ён казаў тое, што вынасiў у душы за гэтыя доўгiя днi iх расстання. Казаў, каб вызвалiцца ад пакуты. Колькi разоў, прачынаючыся ранiцай, уяўляў ён побач з сабой на ложы каханую. I здавалася князю, што адчувае цяпло яе цела, чуе яе дыханне. Працягнi толькi да яе руку, i яна, прачнуўшыся, даверлiва прытулiцца. I як жахлiва было чакаць новага дня, бо ён пройдзе без каханай. I з кожным днём у душы яго расла туга па Бажэне. I ён рашыўся.

|< Пред. 42 43 44 45 46 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]