Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 45 из 54



- Калi тыкахаеш мяне - адпусцi майго бацьку, - холадна гучаў голас Бажэны. - Адпусцi бацьку.

- Добра. Я падарую яму волю, але цяпер ты будзеш маёй.

Ён асцярожна, нiбыта чакаў, што рэзкiм рухам спужае дзяўчыну, абняў яе. Калi б яна ўзмалiлася, пачала вырывацца, ён бы зразумеў, што яна ненавiдзiць яго. Але яна моўчкi, сцяўшы вусны, прыняла яго пацалунак - яна ахвяравала сабой дзеля бацькi. Ён даможацца свайго - верне яе каханне. Ён гатовы чакаць, ён цярплiвы. Нi грубым словам, нi насiллем не пакрыўдзiць яе. Ён не хоча з-за спатолення сваёй страсцi страцiць яе каханне. Яму не патрэбна суложнiца, якая моўчкi i з агiдай будзе прымаць яго ласкi. Хай гучыць яе смех у гэтым доме, хай будзе яна шчаслiвай з iм. Слёзы, якiя яна стрымлiвала, пацяклi з вачэй. А той, у чыёй уладзе яна апынулася, бачыў, як дрыжаць яе плечы ад плачу, чуў яе ўсхлiпы. Ён кахаў яе i мучыўся ад таго, што яна плача. I што рабiць, ён не ведаў: суцешыць яе, упэўнiць, што нiчога благога не зробiць ёй? Або проста пакiнуць адну, даць выплакацца? I ён выйшаў на вулiцу. Завейка пад аховай ваяроў сядзеў на зямлi. Падняў галаву, асуджана зiрнуў на Воўка.

- Я дарую табе. Iдзi з мiрам.

Але навошта яму гэтае жыццё, калi яго Бажэны не будзе з iм? Калi стане яна суложнiцай нялюбага ёй чалавека. Што яму гэтае жыццё, што ён стане рабiць у iм?

- А як жа Бажэна? - спытаў Завейка.

- Будзе воля багоў, i ты ўбачыш яе.

- Адпусцi яе, я дам выкуп.

- Яна мая заручоная княгiня.

* * *

Мiналi днi.

|< Пред. 43 44 45 46 47 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]