Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 46 из 54

Не расплялi Бажэне косаў, не абстрыглi iх, iне накiнуў Воўк на дзявочую галаву павоя. Не наважыўся князь загаварыць з дзяўчынай пра жанiцьбу. Цяжка пераносiў ён дзявочае маўчанне, i калi загаворваў з Бажэнай, яна без ахвоты адказвала яму. Ды толькi не мог ён страцiць каханую - занадта цяпер недасягальнай стала яна, а таму яшчэ больш жаданай. А ёй заставалася перанесцi да канца гэтае выпрабаванне долi i спадзявацца, што рана цi позна яна вернецца ў бацькоўскi дом. Не заставацца ж тут ёй з князем-iзгоем, якога заўтра разаб'юць русы i звязеняць.

I аднойчы Воўк пачуў размову Бажэны з Вышакам. Яны не бачылi яго. Ён вяртаўся вечарам пасля абходу цвержы. Падышоў да хаты i пачуў галасы.

- Дапамажы мне, Вышак.

- Я дапамагу. Не плач.

- Пацалуй мяне.

Боль разануў яго па сэрцы. I з адчаем Воўк зноў пераканаўся, што не здолее адмовiцца ад Бажэны, аддаць яе другому, нават крэўнаму брату. I нават калi яна ўжо не кахае яго, ён не ў сiлах перажыць тое, што яна шчаслiвая з другiм. У гэты момант iм авалодалi пачуццi, а не розум. Меней яго хваляваў лёс брата. Нельга дапусцiць, каб Вышак забраў у яго Бажэну. Хто-небудзь iншы, але толькi не брат, бо разам з дзяўчынай ён згубiў бы i Вышака i за стаўся б адзiнокiм. Але ён тут жа авалодаў сваiмi пачуццямi. Бажэна абмарочыла яго. Ды гэта толькi дурань злуецца, што двое людзей пакахалi адно аднаго. Яму стала шкада самога сябе. Яго лепшыя памкненнi растаптаныя. Ён павярнуўся i цiхенька пайшоў ад хаты.

А пасля ў братоў адбылася размова.

|< Пред. 44 45 46 47 48 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]