Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 47 из 54



- Ты павiнны забыцца пра яе, - сурова мовiў Воўк.

Забыць Бажэну! Але гэта немагчыма. Ён кахае яе i не адмовiцца, калi гэтага патрабуе нават брат. Яна выбрала яго, Вышака, яна кахае яго.

- Не, - першы раз у жыццi Вышак супярэчыў брату.

I гэтае "не" сведчыла, што Вышак настроены рашуча i не саступiць яму. Чаго палохаўся Воўк, тое i здарылася - Бажэна зачаравала брата.

- Ты павiнен забыць пра яе. Вышак, браце, яна згубiць цябе, - ён паклаў руку на яго плячо, але той скiнуў руку.

- Я не выракуся яе!

Гэтая ўпартасць, з якой брат змагаўся за сваё каханне, пужала Воўка. Перад iм стаяў зусiм iншы чалавек, не той бесклапотны i мяккi юнак. Гэты Вышак быў зусiм iншым: упартым, брата не прызнаваў.

- Усё, - мовiў Воўк, - угаворваць цябе я не буду. У галаве тваёй вецер.

- Князь, - спынiў Вышак яго за руку, - ты задумаў супраць яе нядобрае?

Ён удзячны Бажэне за тыя светлыя хвiлiны кахання. Але ён гатоў адмовiцца ад каханай, каб толькi не страцiць брата. Заўтра ранiцай ён загадаў Гваю праводзiць Бажэну дадому.

- Не табе мне ўказваць, - груба абарваў брата Воўк.

* * *

Уцекачы выбралiся з падземнага ходу ў лес. Перапляценнi галiн перагароджвалi iм шлях. I на кожным кроку Вышаку даводзiлася мячом прасякаць дарогу. Ён мог павесцi дзяўчыну па сцежках, ды асцерагаўся пагонi цi наткнуцца на вартавыя заставы i таму вырашыў прабiрацца праз гушчар, арыентуючыся па зорках. I ўпарта, не зважаючы на стому, сек галiны i хмызняк, каб можна было прайсцi Бажэне. Неўзабаве яны трапiлi ў хвойнiк. Iсцi стала лягчэй.

|< Пред. 45 46 47 48 49 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]