Навь-Явь-Правь (на белорусском языке) :: Черопко Витовт
Страница:
49 из 54
I ад пачуцця ўдзячнасцi яна абняла Вышака за шыю i прытулiлася да яго. Яму было прыемна ад яе даверлiвасцi.
На беразе ручаiны ён вырашыў заначаваць. Хутка насек мячом дроў, паслаў на зямлю яловых лапак. I вось ярка загарэлася вогнiшча. Прыемна патыхала дымком. Дзяўчына сядзела каля вогнiшча. Водблiск полымя асвятляў яе задумлiвы твар.
- Бажэна, табе трэба паспаць.
- Я хачу пасядзець з табою.
Стамiлася, але бадзёрыцца. I хiба зможа ён запярэчыць, калi сам жадае яе. Дзяўчына перахапiла яго позiрк i ласкава ўсмiхнулася. Яна сядзела побач. Iльняная спаднiца абцягвала яе каленi. Як добра было б пакласцi ёй на каленi галаву, заплюшчыць вочы i каб яе пяшчотныя рукi гладзiлi галаву; ляжаць i адчуваць яе ласку i нi пра што не думаць.
Ён узяў дзявочую руку i адчуў, як яна дрыжыць. I такая пяшчота да дзяўчыны ахапiла яго, што ён не ў сiлах быў стрымацца i, цалуючы яе далонi, зашаптаў:
- Бажэна, каханая мая.
З асалодай адчуў, як дзяўчына лёгкiм рухам пальцаў прабегла па яго валасах i абхапiла рукамi шыю. Дзявочыя вусны прыпалi ў доўгiм пацалунку да вуснаў Вышака. I калi яна патрабавальна прыцягнула яго да сябе i апусцiлася на яловыя галiнкi, якiя ўсцiлалi зямлю, ён зразумеў, што Бажэна ў яго волi.
Яшчэ можна было апамятацца, але позна... Так прыемна было ад яго пацалункаў, ад ласкi яго рук. Яна не супрацiўлялася, калi ён развязаў шнурок на сарочцы i прагнымi вуснамi прыпаў да набухлых ружовых смочкаў грудзей. Не магла вытрымаць пакутлiвай асалоды, што перажыла ў гэты момант, i цiха застагнала.
|< Пред. 47 48 49 50 51 След. >|