Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 36 из 115

Пасля гэтага ў царкве пачалi з'яўляцца такiя страшныя прывiды, што ансальскiя прыхаджане не ведалi паратунку. Яны не знайшлi iншага сродку, апрача як выцягнуць цела з труны i пахаваць яго ў зямлi на пустынных шхерах далёка-далёка ў моры. З таго часу ў царкве стала мiрна i спакойна. Але рыбакi, якiм здаралася заплываць да новага месца пахавання Гатэнйельма, расказвалi, што заўсёды чулi там шум i валтузню, i ў любое надвор'е марская пена бурна закiпала над злашчаснымi шхерамi. Рыбакi думалi, што ўсё гэта была справа рук карабельнiкаў i гандляроў, якiх Гатэнйельм загадваў кiдаць за борт з захопленых iм суднаў. I цяпер яны ўставалi са сваiх сырых марскiх магiл, каб катаваць пiрата. А рыбакi ўсяляк асцерагалiся заплываць у той бок. Але аднойчы цёмнай ноччу аднаму з iх собiла апынуцца занадта блiзка ад страшнага месца. Ён адчуў, што яго раптам зацягнула ў вiр, у твар пляснула марская пена, i чыйсьцi грамавы голас звярнуўся да яго:

- Адпраўляйся ў маёнтак Гата ў Ансале i скажы жонцы маёй: няхай прышле мне сем бярэмяў арэхавых прутоў ды дзве ядлоўцавыя палiцы!

* Царква ў прыходзе Ансала, дзе знаходзiлася сядзiба Гата, якая належала бацькам Гатэнйельма.

** Недакладнае выкладанне гiстарычнага факту. У сапраўднасцi Гатэнйельм заўважыў на адным з захопленых дацкiх суднаў два мармуровыя саркафагi, якiя прызначалiся для дацкага караля Фрэдэрыка IV i яго жонкi. Датчане прапанавалi за iх вялiкi выкуп, але Гатэнйельм заявiў, што мае намер пакiнуць iх для сябе i сваёй жонкi.

|< Пред. 34 35 36 37 38 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]