Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 35 из 115

Не, iх цiкавяць толькi згубныя ваенныя гады! Далiбог, i не паверыш: яны ж лiчаць нi за што аднаўленне гарадоў, якiя згарэлi дашчэнту, узвядзенне заводаў i мануфактур, выкарчоўку лесу i пад'ём цалiны. Думаецца, мой брат, сыны мае саромеюцца мяне i маiх сучаснiкаў за тое, што мы пакончылi з ваеннымi паходамi i перасталi спусташаць чужыя землi. Вiдаць, яны мяркуюць, што мы значна горшыя за нашых бацькоў i што нам здрадзiла былая магутнасць шведаў!

- Вы, брат Лёвеншольд, сапраўды маеце рацыю, - сказаў пастар. - Такая любоў юнакоў да вайсковай справы заслугоўвае ўсялякага шкадавання.

- Ну вось я i выканаў iх жаданне, - працягваў ротмiстр, - i раз яны захацелi пачуць пра якога-небудзь вялiкага героя вайны, я i расказаў iм пра Гатэнйельма i пра яго жорсткае абыходжанне з купцамi i мiрнымi падарожнiкамi, жадаючы выклiкаць сваiм расказам жах i пагарду. I калi мне гэта ўдалося, я папрасiў сваiх дзяцей паразважаць над тым, што гэты Гатэнйельм быў заўзяты сын ваеннага часу, i пацiкавiўся, цi хацелася б iм, каб на зямлi жылi такiя вылюдкi?

Але не паспелi мае сыны адказаць, як слова ўзяў iхнi гувернёр i папрасiў дазволу расказаць яшчэ адну гiсторыю пра Гатэнйельма. I паколькi ён запэўнiў мяне, што гэта прыгода капера толькi падмацуе мае папярэднiя выказваннi пра жахлiвыя зверствы i бясчынствы Гатэнйельма, я згадзiўся.

Ён пачаў свой расказ з таго, што Гатэнйельм загiнуў маладым i цела яго было пахавана ў ансальскай царкве* ў мармуровым саркафагу, якi ён выкраў у дацкага караля**.

|< Пред. 33 34 35 36 37 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]