Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
38 из 115
Некалькi шпаркiх узмахаў вёсламi - i ёнадплыў ад страшнага месца.
- Высокапаважаны брат мой... - пачаў быў пастар, але ротмiстр непахiсна працягваў.
- Аднак далей ён не паплыў, а перастаў веславаць, рашыўшы паназiраць, цi не здарыцца што-небудзь незвычайнае. I чакаць яму марна не давялося. Бо над шхерамi паднялася раптам да аблок марская пена, шум змянiўся страшным грукатам, быццам на полi бiтвы, i жахлiвыя стогны разнеслiся над морам. Так працягвалася нейкi час, паступова зацiхаючы, а пад канец хвалi i зусiм перасталi браць штурмам Гатэнйельмаву магiлу. Неўзабаве тут стала гэтак жа цiха i спакойна, як i на ўсякiх iншых шхерах. Работнiк хацеў ужо накiравацца ў зваротны шлях, але ў той жа мiг да яго звярнуўся грамавы i ўрачысты голас:
"Адпраўляйся ў маёнтак Гата ў Ансале, пакланiся маёй жонцы i перадай: цi жывы, цi мёртвы, Ласэ Гатэнйельм заўсёды перамагае сваiх ворагаў!"
Апусцiўшы галаву, пастар слухаў апавядальнiка. Цяпер, калi гiсторыя падышла да канца, ён узняў галаву i запытальна зiрнуў на ротмiстра.
- Калi гувернёр вымавiў гэтыя апошнiя словы, - працягваў ротмiстр, - я заўважыў, што сыны мае спачуваюць гэтаму паскуднаму нягоднiку Гатэнйельму i што iм па душы прыйшоўся аповед пра яго адвагу. Таму я i паспяшаўся заўважыць - маўляў, гiсторыя гэта прыдумана складана, але ўсё гэта наўрад цi што большае за самую звычайную выдумку.
|< Пред. 36 37 38 39 40 След. >|