Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 60 из 115

Яна была маленькая i кволая, i мужчыны - то адзiн, то другi - не раз спрабавалi прабiцца праз натоўп i захапiць яе месца; але кожны раз хто-небудзь з тых, хто стаяў побач крычаў, што яна дачка Эрыка Iварсана з Ольсбю, i пасля такога тлумачэння дзяўчыну больш не спрабавалi прагнаць з месца.

Але затое на яе градам сыпалiся кпiны. У дзяўчыны пыталiся, каго ёй больш хочацца бачыць на шыбенiцы - бацьку цi жанiха. I здзiўлялiся: з якой гэта ласкi дачка злодзея павiнна займаць лепшае месца.

Тыя ж, што прыйшлi з далёкiх лясоў, толькi дзiвiлiся, як у яе хапае духу заставацца на плошчы. Але iм тут жа расказалi пра яе i нямала iншых дзiўных рэчаў. Яна была не з баязлiвага дзесятка, гэта дзяўчына, i прысутнiчала на ўсiх суровых разборах, нiколi не заплакала i ўвесь час была спакойная. Раз-пораз кiвала яна галавой абвiнавачваемым i ўсмiхалася iм так, быццам была ўпэўненая ў тым, што заўтра iх вызваляць. I калi абвiнавачваемыя бачылi яе, то зноў былi мужнымi. Яны думалi самi сабе, што ёсць на свеце хоць адзiн чалавек, якi перакананы ў iх бязвiннасцi. Хоць адзiн, хто не верыць у тое, што нейкi мiзэрны залаты пярсцёнак мог спакусiць iх i падштурхнуць на злачынства.

Прыгожая, цiхая i цярплiвая, сядзела яна ў судовай зале. Нi разу не выклiкала яна нi ў кога гневу. Наадварот, нават у суддзi з засядацелямi, ды i ленсмана яна выклiкала прыязнасць да сябе. Самi б яны, дапусцiм, у гэтым не прызналiся, але хадзiла чутка, быццам павятовы суд нi за што не апраўдаў бы абвiнавачваемых, калi б не было там яе.

|< Пред. 58 59 60 61 62 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]