Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 62 из 115

Замыкалi шэсце важныя паны i некалькi сялян, якiя былi ў такой пашане, што iм дазволiлi знаходзiцца за ачапленнем.

Ленсман з арыштантамi сталi з левага боку ад судовай палаты, суддзя з засядацелямi павярнулi направа, а паны размясцiлiся пасярод. Пiсар са сваiмi паперамi заняў месца за сталом. Вялiкi барабан па-ранейшаму стаяў у цэнтры плошчы ва ўсiх на вачах.

Як толькi паказалася шэсце, у натоўпе пачалася штурханiна i цiсканiна. Нямала рослых i дужых мужчын так i намагалася працiснуцца ў першы рад, спадзеючыся перш за ўсё сагнаць з месца Марыт Эрыксдотэр. Але, баючыся, як бы яе не адцiснулi, яна, маленькая i тоненькая, нахiлiўшыся, прашмыгнула мiма салдат i апынулася па другi бок iхняга частаколу.

Гэта было супраць усiх правiл парадку, i ленсман даў знак судоваму прыставу выдалiць Марыт Эрыксдотэр. Прыстаў тут жа падышоў да яе, паклаў руку ёй на плячо, быццам намерваючыся яе арыштаваць, i павёў да судовай палаты. Але як толькi яны апынулiся ў людскiм натоўпе, ён адпусцiў яе. Прыстаў ужо нагледзеўся на дзяўчыну i ведаў - ёй абы толькi дазволiлi стаяць паблiзу ад арыштантаў, а яна нават не паспрабуе ўцякаць. Калi ж ленсман захоча яе паўшчуваць, то знайсцi Марыт будзе лёгка.

Зрэшты, хiба быў у каго-небудзь час думаць пра Марыт Эрыксдотэр? Пастар з дзякам выйшлi наперад i сталi пасярод плошчы. Абодва знялi капелюшы, а дзяк зацягнуў псалом.

|< Пред. 60 61 62 63 64 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]