Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
61 из 115
Немагчыма было паверыць, што хто-небудзь з тых, каго любiць Марыт Эрыксдотэр, можа быць вiнаваты ў лiхадзействе.
I вось цяпер яна зноў была тут, каб арыштанты маглi бачыць яе. Яна стаяла тут, каб быць апорай i суцяшэннем. Яна хацела малiцца за iх у час iх цяжкага выпрабавання, хацела даверыць iх душы ласцы божай.
Хто ведае! Кажуць жа ў народзе, што яблык ад яблынi недалёка падае. Але нiчога не скажаш, з выгляду яна была добрая i бязвiнная. Ды i сэрца было ў яе любячае, калi яна змагла застацца тут на плошчы.
Яна ж, напэўна, чула ўсё, што ёй крычалi, але не адказвала, i плакала, i не спрабавала выратавацца ўцёкамi. Яна ведала, што няшчасныя вязнi будуць рады бачыць яе. Бо ва ўсiм вялiзным натоўпе яна была адна-адзiная, хто ўсiм сэрцам па-чалавечы спачуваў iм.
Але што нi кажы, а стаяла яна тут зусiм не дарэмна. Знайшлiся ў натоўпе адзiн-два чалавекi, у якiх былi свае дочкi, такiя ж цiхiя, мiласэрныя, як Марыт. I ў глыбiнi душы гэтыя людзi адчувалi, што iм не хацелася б бачыць сваiх дочак на яе месцы.
Пачулiся ў натоўпе два-тры галасы, якiя абаранялi яе цi спрабавалi хоць бы супакоiць нястрымных вастрасловаў i гарлапанаў.
Не толькi таму, што скончылася пакутлiвае чаканне, але i з-за спачування да Марыт Эрыксдотэр усе ўзрадавалiся, калi дзверы судовай палаты расчынiлiся i суд пачаўся. Спачатку ўрачыста прайшлi судовы прыстаў, ленсман i арыштанты, з якiх знялi кайданы, хоць кожнага з iх вартавалi два салдаты. Затым паявiлiся дзяк, пастар, засядацелi, пiсар i суддзя.
|< Пред. 59 60 61 62 63 След. >|