Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 95 из 115

Ён рыхтаваўся да яго, удумках гартаваў дух, чакаючы сустрэчы з прывiдам. Ён заўсёды ведаў, што яе не абмiнуць.

Адрыяну не хацелася прымушаць Генерала чакаць яго, i, не апранаючыся, малады барон пайшоў за iм. Ён толькi сцягнуў з ложка прасцiну i захiнуўся ёю.

I толькi тады, калi ён стаяў пасярод мансарды, яму раптам прыйшло ў галаву, што ўсё ж небяспечна вось так даверыцца ўладзе iстоты з таго свету, i ён адступiў назад. Але ўбачыў, як Генерал працягнуў да яго абедзве рукi i, быццам у адчаi, прасiў аб нечым.

"Што за глупства?! - падумаў ён. - Няўжо я перапалохаўся, не паспеўшы яшчэ выйсцi з мансарды?"

Ён наблiзiўся да дзвярэй, а Генерал тым часам быў ужо на гарышчы, але iшоў увесь час азiраючыся, нiбы жадаючы пераканацца ў тым, што малады чалавек iдзе за iм.

Перад тым, як пераступiць парог i пакiнуць мансарду, каб выйсцi на гарышча, Адрыян адчуў, як ад жаху ў яго зашчымела сэрца. Штосьцi падказвала яму: патрэбна б зачынiць дзверы i вярнуцца ў ложак. У iм варухнулася цьмянае прадчуванне таго, што ён не разлiчыў сваiх сiл. Ён быў не з тых, каму дадзена беспакарана зазiрнуць у таямнiцы таго свету.

Аднак ён захаваў яшчэ крупiнку мужнасцi. Ён сказаў сабе, што Генерал, пэўна, не збiраецца заманiць яго ў якую-небудзь пастку, а хацеў толькi паказаць яму, дзе знаходзiцца пярсцёнак. Толькi б яму выцерпець яшчэ некалькi хвiлiн, i ён даможацца таго, да чаго iмкнуўся столькi гадоў, i зможа даць стомленаму падарожнiку вечны спакой.

Генерал спынiўся пасярод гарышча, чакаючы маладога барона.

|< Пред. 93 94 95 96 97 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]