Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 96 из 115

Тут былобольш змрочна, чым у мансардзе, але Адрыян усё ж выразна бачыў цёмную фiгуру з працягнутымi рукамi. Сабраўшыся з духам, ён пераступiў парог, i яны пайшлi па гарышчы.

Прывiд накiраваўся да паддашкавай лесвiцы, а ўбачыўшы, што Адрыян iдзе следам, пачаў спускацца. Ён па-ранейшаму адыходзiў задам, спыняючыся на кожнай прыступцы i, падпарадкоўваючы сваёй волi нерашучага юнака, нiбы цягнуў яго за сабой.

Павольна, не раз спыняючыся, яны ўсё-такi iшлi наперад. Адрыян спрабаваў падбадзёрыцца, успомнiўшы, колькi разоў ён, бывала, выхваляўся перад сёстрамi, кажучы, што пойдзе за Генералам, калi той толькi яго паклiча. Ён прыгадаў таксама, як з самага дзяцiнства гарэў жаданнем адкрыць невядомае i пранiкнуць у таямнiчае. I вось вялiкае iмгненне наступiла, ён iшоў за прывiдам у невядомае. Няўжо цяпер яго нiкчэмнае маладушша перашкодзiць яму спазнаць нарэшце гэта нешта?

Такiмi разважаннямi ён прымушаў сябе трымацца, але асцерагаўся падыходзiць да прывiду вельмi блiзка. Iх пастаянна раздзяляў прамежак у некалькi аршынаў. Калi Адрыян дайшоў да сярэдзiны лесвiцы, Генерал знаходзiўся ўжо пад лесвiцай. Калi Адрыян стаяў на самай нiжняй прыступцы, Генерал быў ужо ўнiзе ў сенцах.

Але тут Адрыян зноў спынiўся. З правага боку ад яго, зусiм побач з лесвiцай, была бацькоўская спальня. Ён узяўся за ручку дзвярэй, але не для таго, каб адчынiць, а толькi для таго, каб з любасцю дакрануцца да яе. Калi б толькi бацькi яго ведалi, з кiм ён стаiць за дзвярыма! Ён прагнуў кiнуцца ў матчыны абдымкi.

|< Пред. 94 95 96 97 98 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]