Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 97 из 115

Яму думалася, што варта адпусцiць ручку гэтых дзвярэй, i ён цалкам апынецца ва ўладзе Генерала.

Пакуль юны барон стаяў так, трымаючыся за ручку, ён убачыў, як адны з дзвярэй у сенцах адчынiлiся i Генерал пераступiў парог, збiраючыся выйсцi з дому.

I на гарышчы i на лесвiцы было даволi змрочна, але тут цераз дзвярны праём хлынуў струмень святла, i Адрыян упершыню разгледзеў Генерала.

Як i чакаў Адрыян, гэта быў твар старога. Ён добра ведаў яго па партрэце ў гасцiнай. Але рысы гэтага твару не веялi вечным спакоем, у ягоных рысах праглядвала жахлiвая сквапнасць, а на вуснах прывiду была зласлiвая ўсмешка радасцi i ўпэўненасцi ў перамозе.

Як страшна было бачыць, што зямныя пачуццi апанавалi мерцвяка! Нябожчыкаў мы хочам уявiць сабе дзесьцi далёка, без усiх чалавечых уцех, захапленняў i пачуццяў. Адлучаных ад усяго людскога хочам бачыць мы iх, прасякнутымi толькi думкамi нябеснымi. У гэтай жа iстоты, якая заставалася прыхiльнай да ўсяго зямнога, Адрыяну падаўся спакуснiк, злы дух, якi хоча наклiкаць на яго пагiбель.

Iм авалодаў жах. Ад падсвядомага страху ён з сiлай iрвануў на сябе дзверы бацькоўскай спальнi i кiнуўся туды з крыкам:

- Тата! Мацi! Генерал!

I ў той жа момант, страцiўшы прытомнасць, звалiўся на падлогу.

Пяро выпадае з рук. Ну, цi ж не марнае маё старанне запiсаць усё гэта? Гэту гiсторыю мне расказвалi ў змроку каля палымнеючага ачага. У маiх вушах дагэтуль гучыць пераканаўчы голас апавядальнiцы.

|< Пред. 95 96 97 98 99 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]