Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
98 из 115
Я адчуваю, як мароз прабягае ў мяне па скуры, тое трымценне жаху, якое бывае не толькi ад боязi прывiдаў, але i ад прадчування таго, што адбудзецца!
А як уважлiва слухалi мы гэту гiсторыю, думаючы, што яна прыўзнiме краёчак заслоны над невядомым! I якi дзiўны настрой пакiдала яна пасля сябе, быццам адчынiлi нейкiя дзверы. I думалася: штосьцi павiнна нарэшце паявiцца ў апраметнай цемры!
Наколькi праўдзiвая гэта гiсторыя? Адна апавядальнiца пачула яе ад iншай, адна сёе-тое дадавала, iншая - выкiдала. Але цi ёсць у гэтай гiсторыi хоць невялiкае зерне праўды? Хiба не ствараецца ўражанне, быццам гiсторыя гэта перадае нешта такое, што адбывалася наяве?
Прывiд, якi блукаў у маёнтку Хедэбю, прывiд, якi з'яўляўся сярод белага дня, якi адшукваў згубленыя рэчы, - кiм i чым ён быў?
Цi няма чаго-небудзь незвычайнага, шматзначнага i загадзя вызначанага ў яго з'яўленнi? Цi не адрознiваецца ён пэўнай своеасаблiвасцю ад многiх iншых прывiдаў у панскiх маёнтках? Цi не выглядае ўсё гэта так, быццам дзяўчына Спак i на самай справе чула, як ён шпурляў яблыкi ў сценку залы, а малады барон Адрыян на самай справе суправаджаў яго на гарышчы i паддашкавай лесвiцы?
Але ў такiм выпадку, у такiм выпадку... Мабыць, разгадаць гэту загадку дадзена аднаму з тых, хто ўжо зараз бачыць яву, схаваную ад той явы, у якой жывём мы.
XI
Малады барон Адрыян ляжаў бледны i нерухомы ў вялiкiм бацькоўскiм ложку. Памацаўшы ягоны пульс, можна было адчуць, што кроў яшчэ струменiцца ў ягоных жылах, але амаль непрыкметна.
|< Пред. 96 97 98 99 100 След. >|