Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 132 из 315



Выратаваць тых, што былi да нас, i ўсякае "Было" ператварыць у "Такая-была-воля-мая!" - толькi гэта я назваў бы збавеннем!

Воля - вось iмя вызвольнiка i веснiка радасцi: так я вучыў вас, сяброве мае! А цяпер навучыцеся яшчэ i вось чаго: сама воля яшчэ ў палоне.

"Хацець" - вызваляе: але як назваць тое, што i вызвольнiка закоўваюць у кайданы?

"Было" - так называецца ў волi яе скрыгат зубоўны i яе затоеная скруха. Бяссiлая супроць таго, што ўжо спраўдзiлася, злосна глядзiць яна на ўсё мiнулае.

Воля не можа хацець назад; не можа яна адолець час i яго прагную ўпартасць - у гэтым яе затоены смутак.

"Хацець" - вызваляе: што ж прыдумвае воля, каб пазбыцца смутку i пасмяяцца са свайго турэмшчыка?

Ах, блазнам робiцца кожны палонны! I дурасць усё тое, як вызваляе сябе паланёная воля.

Яе патаемная дурасць - што час не бяжыць назад; "Было" - так называецца камень, якi яна не можа зрушыць з гнязда.

I вось коцiць яна камянi дурасцi i абурэння i помсцiць тым, хто, як яна, не адчувае нянавiсцi i прыкрасцi.

Так воля, вызвольнiца, пачала прычыняць боль усяму, што здольнае адчуваць пакуты; помсцiць яна за тое, што не можа павярнуць час назад.

Сутнасць гэтае помсты толькi ў адным: у агiдзе волi да часу i ягонага "Было".

Праўда, найбольшая дурасць жыве ў волi нашай, i праклёнам стала ўсяму чалавецтву тое, што дурасць гэтая ўспрыняла дух!

Дух помсты: сяброве мае, дагэтуль гэта ўважалася за сама значнае дасягненне чалавечай думкi: i там, дзе была пакута, заўсёды абавязкова жыла i кара.

|< Пред. 130 131 132 133 134 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]