Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 133 из 315



"Кара" - менавiта так называе сябе помста; хаваючы ману сваю за гэтым словам, яна лiслiва пераконвае сябе ў чысцiнi свайго сумлення.

I як што чалавек, выяўляючы сваю волю, заўсёды пакутуе, што не можа павярнуць яе назад, дык i самую гэтую волю, i жыццё наогул палiчылi караю!

I вось - хмара за хмарай грувасцiлiся над духам, пакуль нарэшце вар'яцтва не прамовiла: "Усё мiнае, таму ўсё вартае таго, каб мiнаць!"

"I ў гэтым сама справядлiвасць i закон часу, - каб час жэр дзяцей сваiх" так прапаведавала шаленства.

"У свеце ўсе рэчы маральна ўсталяваны паводле закону i кары. О, у чым здабыць збавенне ад зменлiвасцi рэчаў i кары на iмя "Быццё"? - так прапаведавала вар'яцтва.

"Цi можна ўратавацца, цi ёсць якое вечнае права? На жаль, не зрушыць камень здзейсненага ў мiнулым: помста таксама павiнна быць вечная!" - так прапаведавала вар'яцтва.

"Нiводнага ўчынку ўжо нельга адмянiць: немагчыма караю зрабiць учынак няўчыненым. Бо вось у чым вечнасць гэтай кары, кары Быццём: Быццё навек асуджана зноў i зноў рабiцца ўчынкам i вiною!

Пакуль нарэшце воля не здабудзе збавення ад сябе самой i не зробiцца воляй да адсутнасцi волi", - але вы i самыя ведаеце, братове мае, гэтую песню шаленства!

Я зводзiў вас далей ад гэтых баек, калi вучыў: "Воля - гэта стваральнiца".

|< Пред. 131 132 133 134 135 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]