Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 147 из 315

Дзве дарогi сыходзяцца тут: па iх яшчэ нiхто не праходзiў да канца.

Гэтая доўгая дарога назад - яна доўжыцца вечнасць. I гэтая доўгая дарога наперад - другая вечнасць.

Яны супярэчаць адна адной, гэтыя дарогi; яны тут сутыкаюцца лбамi, i тут, каля гэтай брамы, яны i сыходзяцца. А назва ў гэтай брамы напiсана ўгары, над ёю: "Iмгненне".

Але калi хто пойдзе па адной каторай далей - усё далей i далей - цi думаеш ты, карлiк, што яны будуць вечна супярэчыць адна адной?"

"Усё простае хлусiць, - пагардлiва адказаў карлiк. - Уся праўда - крывая, а сам час - кола".

"Ты, Дух Цяжару! - сказаў я гнеўна. - Цi не завельмi лёгка ты рашаеш гэта пытанне? Глядзi, а то пакiну цябе, клышку, сядзець, дзе сядзiш, а я ж цябе нёс угору!

Глянь, - сказаў я далей, - глянь на гэта iмгненне! Ад брамы iмгнення iдзе доўгая, вечная дарога назад: за намi - вечнасць.

|< Пред. 145 146 147 148 149 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]