Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 149 из 315



Мая рука рванула змяю, яшчэ i яшчэ: дарма! Тады з маiх вуснаў вырваўся крык: "Кусi! Кусi! Адкусi ёй галаву! Кусi!" - так крычалi з мяне мая жудасць, мая агiда, мая нянавiсць i мiлажаль мой - усё маё благое i ўсё добрае злiлося ў гэтым крыку.

Вы, дзёрзкiя, што пасталi вакол мяне! Вы, шукальнiкi, што спакушаеце нязведаныя акiяны пад зманлiвымi ветразямi! Вы, загадкава-радасныя!

Дык жа адгадайце загадку, якую бачыў я, растлумачце мне сэнс вiдзежаў самотнiка!

Бо то былi вiдзежы i прадбачанне: што бачыў я ў гэтым сiмвале? I хто той, якi мае прыйсцi?

Хто той пастух, якому ў горла запаўзла змяя? Хто той чалавек, якому ўсё сама цяжкае, сама чорнае запаўзае ў горла?

I пастух паслухаўся майго крыку i ўпiўся ў змяю зубамi. Прэч, далей ад сябе выплюнуў ён змяiную галаву - i ўскочыў.

I вось - нi пастуха, нi чалавека: нехта ператвораны, асветлены, стаiць i смяецца! Нiколi i нiхто яшчэ на зямлi не смяяўся так, як смяяўся ён!

О браты мае, я чуў смех - нялюдскi смех, - i з таго часу цiсне мяне неспатольная прага, грызе маркота i нiколi не ацiхае.

Прага гэтага смеху точыць мяне: о, як мне жыць далей! I як бы я мог цяпер памерцi!"

Так сказаў Заратустра.

Пра шчасце супроць волi

З такiмi загадкамi i гаркотаю ў сэрцы плыў Заратустра па моры. А як ужо быў за чатыры днi дарогi ад шчасных выспаў i ад сваiх сяброў, ён перабароў свой смутак - пераможна, цвёрдымi нагамi ўцвердзiўся ў сваiм лёсе.

|< Пред. 147 148 149 150 151 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]