Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 21 из 315

Цярплiва, як карова, жую гэта ўсё, пытаючыся ў сябе: якiя ж былi тыя дзесяць маiх пераадоленняў?

I тыя дзесяць замiрэнняў, i дзесяць праўдаў, i тыя дзесяць разоў, калi я смяяўся, усцешаны сэрцам?

I вось, пакуль я так разважаю i ўзважваю ўсе гэтыя сорак думак, разбiрае мяне раптам сон, названы ўладыкам цнотаў.

Ён б'е мяне па павеках - i яны цяжэюць, кранаецца вуснаў - i яны не змыкаюцца.

Сапраўды, нячутным крокам ён iдзе да мяне, сама лагодны злодзей, i крадзе мае думкi, i я застываю на месцы, дурны, як гэтая кафедра.

Але ж нядоўга стаю так, змораны сном, i адразу кладуся..."

Слухаючы мудраца, Заратустра смяяўся сам сабе ў сэрцы, бо нешта яму прасвятлiлася. I ён так сказаў свайму сэрцу:

"Дурань гэты мудрэц з яго сарака думкамi, але, мяркую, паспаць ён не дурань.

Шчасны i той, хто жыве з iм побач! Такi сон перадаецца, ён праходзiць нават праз тоўстыя сцены.

Мабыць, сама кафедра ў яго зачараваная. I нездарма сядзяць хлопцы перад прапаведнiкам цноты.

Яго мудрасць кажа: чуваць дзеля добрага сну. Сапраўды, калi б нават жыццё не мела нiякага сэнсу i калi б я быў змушаны выбраць бязглуздзiцу, тады i мне яго мудрасць здалася б найбольш вартаю выбару.

Цяпер мне зусiм зразумела, да чаго колiсь людзi iмкнулiся перад усiм, шукаючы цнотаў. Добрага сну шукалi яны i ў дадатак - цнотаў, увiтых кветкамi соннага маку!

Мудрасць сну без снення - яе прапаведавалi з кафедры ўсе гэтыя хвалёныя мудрацы, iншага сэнсу жыцця яны не ведалi.

I цяпер яшчэ ёсць прапаведнiкi цнотаў, але не заўсёды такiя сумленныя; аднак час iхнi ўжо прамiнуў.

|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]