Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
22 из 315
Iнядоўга яшчэ iм вяшчаць: неўзабаве лягуць i яны.
Шчасныя гэтыя санлiўцы, бо неўзабаве паснуць".
Так сказаў Заратустра.
Пра "тагасветных"
Аднаго разу Заратустра, як усе "тагасветныя", залётаў думкаю па той бок чалавека.
Творам пакутнага i нямоглага Бога здаўся тады мне наш свет.
Ён здаўся мне мрояй i выдумкай Бога; каляровым дымам перад вачмi незадаволенага божышча ўявiўся мне гэты свет.
Дабро i Зло, Радасць i Цярпенне, Я i Ты - усё здавалася мне каляровым дымам перад творчымi вачыма. Творцу рупела адвесцi ад сябе свой позiрк - i ён стварыў свет.
Адвесцi позiрк ад цярпенняў сваiх i забыцца - гэта п'янкая радасць пакутнiкам. Самазабыццём i п'янкою радасцю здаўся мне гэты свет.
Свет, вечна недасканалы; недасканалы адбiтак вечнай супярэчлiвасцi, п'янкая радасць свайму недасканаламу твору - такiм здаўся калiсьцi мне гэты свет.
Так, нiбы той, хто марыць пра iншы свет, нiбы "тагасветны", памкнуў я аднаго разу свае мары па той бок чалавека. А цi праўда - па той?
О братове мае, гэты створаны мною Бог быў творам рук чалавечых i неразумствам яго, як i ўсе астатнiя божышчы!
Ён быў чалавекам i пры тым толькi малою часткаю чалавека i майго "Я"; а з майго попелу i полымя прыйшоў да мяне гэты прывiд. I праўда ж бо, цi не з iншага свету прыйшоў ён!
I што ж, братове мае? Не перасiлiў сябе я, пакутнiка, я занёс свой попел у горы i набыў сабе сама зыркае полымя.
|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|