Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
23 из 315
Зiрнiце! Прывiд адпусцiў мяне!
Пакутаю i цярпеннем было б цяпер мне верыць Утакiя прывiды: горам i прынiжэннем было б гэта таму, хто ацаляецца. Таму я цяпер прамаўляю пра тагасветных.
Горам i нямогласцю i кароткiм шаленнем шчасця, якое ведае толькi пакутны цярплiвец, створаны ўсе тыя светы.
Стомленасць, якая прагне адным скачком, смяротным скачком дасягнуць апошняга крэсу, мiлажальная стома няведання, што ўжо не хоча болей хацець, гэта яна стварыла ўсiх багоў i ўсе тыя светы.
Верце мне, братове мае! Цела, якое зняверылася ў целе, пальцамi аслеплага духу абмацвала апошнiя сцены.
Верце мне, братове мае! Цела, якое зняверылася ў зямлi, услухоўвалася ў тое, што гаварылi нетры жыцця.
I вось - захацела яно прабiцца праз апошнiя сцены, выйсцi з апошнiх сваiх крэсаў i дастаць таго свету.
Але надзейна схаваны ад чалавека "той свет", гэтае Нешта, нечалавечае, зусiм пазбытае ўсiх чалавечых рысаў; i маўчаць нетры жыцця i нiколi не звяртаюцца да чалавека, акрамя як у вобразе Чалавека.
Сапраўды, цяжка даказаць усякае жыццё i цяжка прымусiць яго гаварыць. Але скажыце мне, братове мае, сама дзiвоснае з усяго iснага - цi ж не даказана яно сама лепшым чынам?
Так, самое маё "Я" i ўвесь хаос супярэчнасцяў яго найбольш сумленна сведчыць пра сваё быццё: творчае, ацэнлiвае, спрагненае "Я" ёсць мера i каштоўнасць усiх рэчаў.
I гэта маё "Я", сама праўдзiвае сведчанне быцця, гаворыць пра цела i iмкнецца да яго, нават калi аддаецца палкiм марам i зламанымi крыламi трапеча.
|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|