Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
25 из 315
Заўсёды шмат хворых сярод замроеных i затужаных у божышчы: люта ненавiдзяць яны цiкаўнiка i тую, сама маладую, цноту, якая называецца праўдзiвасцю.
Назад, у морак мiнулага яны азiраюцца; сапраўды, iнакш глядзелi тады на мару i на веру: шал розуму лiчыўся богападабенствам, а паняверка - грэхам.
Задужа добра ведаю я гэтых богападобных i ведаю, чаго яны хочуць: яны прагнуць, каб у iх верылi i каб сумненне лiчылася грэхам. Добра ведаю я i тое, у што яны самi вераць найбольш.
Сапраўды, не ў iншыя светы i не ў адкупную сiлу крывi - яны зацята вераць у цела, сваё iхняе цела ў iх - "рэч у сабе".
Братове мае, услухайцеся лепей у голас здаровага цела - чысты i сумленны ў яго голас. Праўдзiвей i сумленней гаворыць здаровае цела - дужа дасканалае, i гаворыць яно пра сэнс зямлi".
Так сказаў Заратустра.
Пра пагарднiкаў цела
Пагарднiкам цела хачу я сказаць сваё слова. Не павiнны яны нi перавучвацца самi, нi перавучваць другiх, хай толькi разлучацца з целам - i гэтак стануць нямыя.
"Я - цела i душа", - кажа дзiця. I чаму ўсе не гавораць, як дзецi?
Але той, хто прачнуўся i спазнаў, кажа: я - толькi цела, i не болей таго; а душа - толькi слова, якое азначае нешта ў целе.
Цела - гэта вялiкi розум, вялiкае мноства з адной свядомасцю, вайна i мiр, статак i пастух.
Прыладай твайму целу служыць i маленькi розум, якi ты называеш "духам", мой браце, ён - толькi прылада i цацка твайго вялiкага розуму - цела.
Я, - кажаш ты з гонарам за гэта слова.
|< Пред. 23 24 25 26 27 След. >|