Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 253 из 315



Цераз iхнiя галовы гляджу я ўдалечыню, як глядзiць сабака паверх авечак, што збiлiся ў гурт. Усе яны - маленькiя, зычлiвыя, мяккапоўсныя шэрыя людцы.

Як чапля, закiнуўшы галаву, з пагардай глядзiць на маленькiя сажалкi, так i я гляджу на мiтуслiвую безаблiчную масу нiкчэмных пахацiнстваў i душ.

Даўно ўжо прызнана права за ўсiмi гэтымi малымi: так што яны нарэшце атрымалi i ўладу i цяпер павучаюць: "Дабро - гэта тое, што лiчаць добрым малыя людзi".

А "iсцiнай" прызнаюць сёння тое, што прапаведаваў той дзiўны святы i заступнiк за ўсiх малых, якi i сам выйшаў з iх i сведчыў пра сябе так: "Я ёсць iсцiна".

Гэта праз ягоную нясцiпласць даўно пачалi надзiмацца ад важнасцi ўсе малыя i нiкчэмныя; ён не вучыў нейкай мiзэрнай аблудзе, калi вучыў: "Я ёсць iсцiна".

Цi адказаў хто-небудзь больш ветлiва гэтаму гардзею? А ты, о Заратустра, прайшоў мiма i сказаў: "Не! Не! Тры разы не!"

Ты асцерагаў ад гэтай аблуды, ты першы асцярог ад спагады - вядома, не ўсiх, але ж сябе i тых, хто роднасны табе.

Ты саромеешся сораму таго вялiкага пакутнiка; i сапраўды, калi ты кажаш: "Ад спагады сунецца на людзей вялiкая хмара, сцеражыся!"

- калi ты павучаеш: "Усе стваральнiкi не маюць жалю, любая любоў вышэйшая за спагаду": тады думаю я - як добра вывучыў Заратустра ўсе прыкметы буры!

Але i сам ты - сцеражыся сваёй спагады! Бо многiя ўжо ў дарозе да цябе, многа спрагненых, роспачных, скалелых.

Сцеражыся ж i мяне.

|< Пред. 251 252 253 254 255 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]