Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
306 из 315
Заратустра, як i ўсе вышэйшыя людзi, прыслухаўся, а потым зноў прыклаў палец да вуснаў i сказаў: "Iдзе! Iдзе! Наблiжаецца поўнач!" - i перамянiўся голас ягоны. Але ён усё яшчэ не кранаўся з месца; i тады яшчэ больш загуслi вакол яго цiшыня i таемнасць, i ўсё вакол прыслухоўвалася нават асёл, i сама Заратустрава пячора, i вялiкi халодны месяц, i сама ноч. I вось, Заратустра трэцi раз прыклаў палец да вуснаў i сказаў:
"Iдзе! Iдзе! Хадземце ж! Гадзiна прабiла! Пойдзем вандраваць у ноч!"
3
"Наблiжаецца поўнач, о вышэйшыя людзi: i вось - хачу я сказаць вам нешта на вуха, як i той старадаўнi звон, якi звяртаецца да слыху майго,
- з тою самаю таямнiцаю i жахам, гэтаксама пранiкнёна, як той старадаўнi звон, якi перажыў на сваiм вяку больш, чым хто-небудзь смяротны;
- якi палiчыў усе да апошняга пакутлiвыя ўдары сэрцаў, што бiлiся ў грудзях у нашых бацькоў. О, як уздыхае яна! Як смяецца ў сне даўняя глыбокая поўнач!
Цiха! Цiха! : Чуецца многае, што ўдзень не адважваецца гаварыць на поўны голас; толькi цяпер, у холадзе ночы, калi суняўся шум сэрцаў,
- толькi цяпер яно чутно слыху i вяшчае, пранiкаючы ў начныя чуйныя душы: о, як уздыхае яно! О, як смяецца ў сне!
- хiба не чуеце вы, як таямнiча, страшна i пранiкнёна вяшчае яна, глыбокая-глыбокая старадаўняя ноч?
О чалавеча, уважай!
4
О, гора мне! Куды падзеўся час? Цi апусцiўся ў найглыбейшыя крынiцы? Свет дрэмле...
О! брэша сабака. Я хутчэй памру, чым раскажу пра думкi, якiя сёння перапаўняюць паўночнае сэрца маё.
Я памёр. Спраўдзiлася.
|< Пред. 304 305 306 307 308 След. >|