Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
308 из 315
Невысока лёталi вы: i вось - чуцен няясны голас магiл: "Вызвальце мёртвых! Чаму так доўжыцца ноч? Цi не ап'яняе вас месяц?"
О вышэйшыя людзi, вызвальце мёртвых, разбудзiце памерлых! Шкада! Чаму чарвяк усё яшчэ точыць? Наблiжаецца час,
- стогне звон, i ў грудзях яшчэ сэрца скрыгоча, а чарвяк усё точыць i точыць дрэва сэрца! О! Свет глыбокi!
6
Салодкая лiра! Салодкая лiра! Як люблю я твае гукi, гэта меладычнае п'янкое кваканне! Здалёк, з сажалак любовi, чуюцца мне пералiвы тваёй песнi!
О старадаўнi звон, салодкая лiра! Чыя толькi скруха не кроiла сэрца тваё скруха бацькоў, дзядоў i прадзедаў;
- спелая стала мова твая, спелая i сталая, быццам залатая восень i полудзень, быццам сэрца пустэльнiка. I цяпер кажаш ты: "Свет выспеў, вiнаградная лаза пацямнела",
- сёння ён хоча памерцi, гэты свет, памерцi ад шчасця. О вышэйшыя людзi, цi чуеце вы духмянасць? Неадчувальна шырыцца яна,
- духмянасць i водар вечнасцi, водар залатога вiна, якi падымаецца ад старадаўняга i паспелага шчасця,
- ад п'янкога шчасця поўначы, шчасця смерцi, якое спявае: свет глыбокi, i глыбейшы, чым думае дзень!
7
Пусцi мяне! Пусцi мяне! Я занадта чысты для цябе. Не чапай мяне! Не руш! Цi ж мой свет не стаў дасканалы?
Мая скура занадта чыстая для тваiх рук. Пусцi мяне, бесталковы мой, задушлiвы дзень! Цi ж поўнач не святлейшая за цябе?
Сама чыстыя павiнны валадарыць над зямлёй, невядомыя, сама моцныя, душы поўначы, якiя святлейшыя i глыбейшыя за дзень.
О дзень, як цяжка ступаеш ты па следзе маiм! Ты цягнеш руку па шчасце маё? Я, самотны, залiшне багаты для цябе, я для цябе - калодзеж скарбаў, залатая палата?
О свет, ты хочаш мяне? Цi ж я належу свету? Цi ж я пабожны? Цi боскi? Але, дзень i свет, вы занадта няўклюдныя...
- у вас спрытнейшыя рукi, запускайце iх па глыбокае шчасце i па глыбокае няшчасце, хапайце якога-небудзь бога, хапайце мяне:
Маё няшчасце, маё шчасце - глыбокiя, о цудоўны дзень, але ж не Бог я i не божае пекла: глыбокi боль свету.
|< Пред. 306 307 308 309 310 След. >|